Пазнавалі Беларусь

Общество

У абласным чэмпіянаце па збору пазлаў (кавалачкі мазаікі). За перамогу змагаліся 23 каманды, у кожнай з якіх было трое ўдзельнікаў – навучэнцаў ССНУ і ПТВ вобласці. Наш раён прадстаўлялі Анастасія Астрэйка, Філіп Нячаеў і Кірыл Макарэвіч – навучэнцы сельскагаспадарчага ліцэя.

Канкурсантам прапаноўвалі гістарычную даведку пра аб’ект, які знаходзіцца на тэрыторыі вобласці. Задачай каманды было адгадаць, пра што ідзе гаворка і скласці адпаведную карцінку. У мазаіках былі схаваны малюнкі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы», помніка шахцёрам-першапраходцам у Салігорску, касцёла Ушэсця Панны Марыі ў Будславе, ветрака ў Дудутках, «Мінск-Арэна», Нацыянальная бібліятэка і іншыя.

На жаль, наша каманда заняла толькі пятае месца ў першым туры чэмпіянату. 19 лістапада ў фінале сустрэнуцца 14 наймацнейшых каманд.

Алена ПАШКЕВІЧ.



Добавить комментарий