АНЛАЙН-ПРАФІЛАКТЫКА

Молодежный курьер

У мінулыя выхадныя начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Вераніка Загорская прымала ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі пад назвай “Анлайн-прафілактыка і іншыя інавацыйныя метады прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сярод моладзі”.

На форуме акрэслілі: каб эфектыўна змагацца з ростам хваробы, сёння трэба актыўна выкарыстоўваць магчымасці інтэрнэту. Спецыялісты прапанавалі праводзіць тэматычныя кансультацыі, сустрэчы, дыялогі ў рэжыме “анлайн” на прасторах сацыяльных сетак, якія з кожным днём наведваюць усё больш маладых людзей. На канферэнцыі абмеркавалі таксама шматлікія міжнародныя праекты на тэму прафілактыкі ВІЧ. Найбольш перспектыўнымі прызналі ўкраінскія акцыі фонду Алены Пінчук “АнтыСНІД”, станоўча адзначылі і малдоўскую “Віртуальную школу”, якая будзе фарміраваць адэкватнае стаўленне грамадскасці да людзей, што заразіліся ВІЧ-СНІДам.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий