ЗНАХОДЛІВЫЯ І КРЭАТЫЎНЫЯ

Молодежный курьер

У першым псіхалагічным КВЗ для вучняў 8-9 класаў, арганізаваным раённым сацыяльна-педагагічным цэнтрам, удзельнічалі каманды з чатырох школ раёна.

Юныя, вясёлыя і знаходлівыя неардынарна, творча паказалі сваё стаўленне да розных праблемных жыццёвых сітуацый і ўменне выходзіць з іх. Па выніках гульні да фіналу падышлі тры каманды. Ганаровае першае месца заваявалі «Аптымісты» з Івянецкай СШ. Каманда гімназіі № 1 райцэнтра «Псіхея» фінішавала з другім вынікам, замкнула кола лідарства каманда «На шпільках» з СШ № 2. Не засталася пакрыўджанай і каманда «Весялун» з Гародзькаўскага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, вучні паехалі дадому таксама з дыпломам.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий