АДБЫЎСЯ ШЧЫРЫ ДЫЯЛОГ

Официально

Сустрэчы старшыні Мінскага аблвыканкама Б. В. Батуры з маладымі спецыялістамі вобласці сталі ўжо традыцыйнымі. На чарговае мерапрыемства ад нашага раёна паехала мастацкі кіраўнік РЦК – і па сумяшчальніцтву старшыня савета маладых спецыялістаў пры аддзеле па справах моладзі райвыканкама Кацярына Макей.

Кожны з прысутных 27-мі маладых спецыялістаў меў магчымасць агучыць хвалюючыя працоўную моладзь яго рэгіёна праблемы і атрымаць адказы кіраўніка вобласці. На мерапрыемстве абмяркоўваліся разнастайныя пытанні – ад замацавання кадраў і забеспячэння жыллём да дынамікі росту заработнай платы ў сельскай мясцовасці і інш. Барыс Васільевіч уважліва выслухаў моладзь, узяў на заметку праблемныя моманты.

Таксама агучваліся і перспектывы на будучыню. Адным з новаўвядзенняў стане стварэнне ў бліжэйшым часе абласнога савета маладых спецыялістаў. Новая структура будзе актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі маладзёжнай палітыкі.

Пасля дыялога са старшынёй аблвыканкама ўдзельнікі сустрэчы адправіліся ў пазнавальную экскурсію ў аграгарадок Дзешчанка Уздзенскага раёна і музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі” на Пухавіччыне.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *