2013 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам беражлівасці. Ён будзе садзейнічаць выхаванню ў кожнага чалавека пачуцця гаспадарлівасці, беражлівасці на працоўных месцах і ў паўсядзённым жыцці.
15 студзеня споўніцца 75 гадоў з дня ўтварэння Мінскай вобласці.
2013 год у нашай сталічнай вобласці аб’яўлены Годам навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання.
120 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйло, вядомай паэткі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Валожыншчыне. Пахавана ў Вішневе.
205 — з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча, паэта, драматурга, класіка нацыянальнай літаратуры. Сорак чатыры гады жыў і працаваў у фальварку Малая Люцінка.
90 — з дня нараджэння знакамітай ільнаводкі з Лоска Лізаветы Трафімаўны Валадкевіч, Героя Сацыялістычнай Працы. Была ўзнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.
75 — з дня нараджэння кампазітара, былога выкладчыка Валожынскай музычнай школы Валерыя Фёдаравіча Хахлова, аўтара гімна пра наш старажытны Валожын.
135 — з дня нараджэння Казіміра Здзяхоўскага, польскага літаратара. Нарадзіўся і жыў у Ракаве. Загінуў у Асвенцыме 4 жніўня 1942 года.
90 — з дня нараджэння Шымона Перэса, ізраільскага палітычнага і грамадскага дзеяча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, прэзідэнта Ізраіля. Нарадзіўся ў Вішневе.
120 — з дня нараджэння Апалінарыя Пупко, івянецкага народнага майстра разьбы па дрэве.
115 — з дня нараджэння Пятра Канстанцінавіча Скарынкі, самадзейнага скульптара, аўтара многіх манументальна-дэкаратыўных работ у Валожыне і раёне, у тым ліку кампазіцыі “Айбаліт” на тэрыторыі райбальніцы. Выкладаў урокі фізікі ў валожынскай школе.
45 — з дня нараджэння воіна-інтэрнацыяналіста Паўла Францавіча Падрэза з вёскі Зарэчная Багданаўскага сельсавета (26.05.1968 г. – 24.11.1987 г.), кавалера ордэна Чырвонай Зоркі.
80 — з дня нараджэння педагога Антона Аляксандравіча Гедроіця з Валожына, байкапісца, краязнаўца, паэта.
150 — Ракаўскай сярэдняй школе.
145 — Пяршайскаму дзіцячаму саду-сярэдняй школе.
50 — філіялу КУП «Мінскаблдарбуд-«ДРБУ-167»
220 — Спаса-Праабражэнскай царкве ў вёсцы Ракаў.
145 — Свята-Георгіеўскай царкве ў вёсцы Дубіна-Баярская.