Зварот да старшыні…

Общество

Наўрад ці знойдзецца чалавек, будні якога не былі б абцяжараны разнастайнымі праблемамі. Але разгубленасці ў людзей няма. Бо яны ведаюць: дзякуючы свайму асабістаму старанню, падтрымцы родных, з праблемамі можна паспяхова справіцца. А яшчэ ў ліку стабільнага памочніка заўсёды выступае мясцовая ўлада. Па вёсках інфармацыя разносіцца хутка: і таму чалавеку чыноўнікі паспрыялі, і гэтага падтрымалі… Таму, відаць, заўсёды і “не маўчыць” прамая тэлефонная лінія, праводзіць якую ўжо стала добрай традыцыяй і для старшыні райвыканкама Уладзіміра Антонавіча Наумовіча.

Вельмі багатым на званкі быў яго першы тэлефонны дыялог. Каля сарака пытанняў тады адрасавалі жыхары раёна кіраўніку вертыкалі ўлады. І апошняя “Прамая лінія” таксама вызначалася  вялікай актыўнасцю грамадзян. Паступіла больш за 25 тэлефанаванняў з розных населеных пунктаў. Улічваючы, што да кожнага свайго субяседніка старшыня райвыканкама адносіўся з павышанай увагай, старанна выслухоўваў усіх заяўнікаў.

Былі і іншыя тэлефанаванні. Усе пытанні ўзяты пад строгі асабісты кантроль старшыні райвыканкама. Пазіцыя ўлады адназначная: будуць прыняты ўсе меры, каб кожны аўтар звароту рэальна адчуў практычную карысць ад свайго ўдзелу ў прамой тэлефоннай сувязі з кіраўніком раённай вертыкалі.

Ірына ПАШКЕВІЧ.



Добавить комментарий