СЕРПАНЦІН ВЕСЯЛОСЦІ І ДОБРЫХ ЭМОЦЫЙ

Общество

Раней за ўсіх навагодняе свята прыходзіць да выхаванцаў Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця. Бо многія з іх на зімовыя канікулы едуць дадому, а радасць сустрэчы з чароўным хочацца адчуць усім. На працягу некалькіх тыдняў ішла падрыхтоўка да ўрачыстасці.

Сёлета да нашых выхаванцаў на ёлку прыехала шмат гасцей: першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны П. П. Грушнік, старшыня абласнога камітэта А. А. Семянчук, старшыні раённага Савета дэпутатаў М. А. Іода і раённага савета жанчын З. М. Дубіна, старшыня Івянецкага пассавета С. В. Рэут, кіраўніцтва галіновага прафсаюза, прадстаўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта і Гаспадарчага суда Мінскай вобласці, дабрачынная група “Прасвет” з акцыяй “Падары дзецям надзею”, вядомая фотамадэль Крысціна Машчэнка-Кучынская, а таксама шматлікія валанцёры, якія падтрымліваюць цесныя сувязі з інтэрнатам вось ужо на працягу доўгага часу. Цёплыя віншаванні гасцей былі падмацаваны шматлікімі падарункамі: цукеркамі, фруктамі, камп’ютарамі, пыласосамі і інш.

Выхаванцы інтэрната разам з педагогамі падрыхтавалі цудоўную тэатралізаваную пастаноўку, у канцы якой дабро перамагае зло.

Валянцін САБАЛЕЎСКІ.

 



Добавить комментарий