Общество

Напярэдадні Новага года наведвальнікам аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прыйшлі падарункі з далёкага замежжа. Дваццаць дзевяць чалавек сталі ўладальнікамі “самарыцянскіх скарбонак”.

За мяжой – у Англіі, Ірландыі, Германіі і іншых краінах – дзейнічае дабрачынная арганізацыя “Самарыцянскі кашалёк”. Пераважная большасць яе членаў – дзеці, якім падабаецца сеяць дабрыню і ўручаць падарункі. Такой вялікай міжнароднай талакой юныя самарыцяне і напаўняюць скарбонкі рознымі неабходнымі ў паўсядзённасці рэчамі і цацкамі. Затым пасылкі разыходзяцца па шматлікіх сяброўскіх адрасах, сярод якіх шмат і беларускіх…

Наведвальнікі аддзялення шчыра радаваліся падарункам, у якіх знайшлося месца цацкам, пісьмовым наборам і іншаму дабру. Але гэта не адзіны прыемны момант, які чакаў іх перад надыходзячым святам. 28 снежня яны стануць удзельнікамі навагодняга ранішніка, дзе таксама будзе шмат шчаслівых хвілін і мноства падарункаў. А казачнае прадстаўленне рыхтуюць для іх навучэнцы сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий