Общество

Прыемныя навагоднія падарункі атрымалі падчас святочнай ёлкі навучэнцы і педагогі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната.

Ужо не першы год чаканымі гасцямі свята робяцца прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Людзі ў пагонах наведваюць урачыстыя ранішнікі не з пустымі рукамі. У гэтым годзе кожны з навучэнцаў атрымаў салодкія падарункі з рук міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі і начальніка Валожынскага РАНС Алега Скадорвы. Намеснік жа начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення дэпартамента аховы МУС РБ Валерый Лазар і начальнік валожынскага аддзялення дэпартамента Дзяніс Пачыкоўскі перадалі ўстанове спонсарскую дапамогу ў выглядзе вадкакрышталёвага тэлевізара, пральнай машыны, посуду і інш.

Андрэй ЗАХАРАНКА.

 



Добавить комментарий