С Новым годом!

Общество

Шаноўныя жыхары Мінскай вобласці!

Ад усёй душы віншую вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым.

Спрадвеку людзі звязваюць з гэтымі святамі свае спадзяванні на добрыя перамены, здзяйсненне запаветных жаданняў. Пражыты намі год вызначаўся стабільнасцю і згодай у грамадстве, зладжанай працай калектываў. Дзякуючы гэтаму дасягнуты станоўчыя вынікі ва ўсіх сферах нашага жыцця. Няхай кожны, хто ўнёс свой уклад у нашу агульную справу, сёння прыме ад кіраўніцтва вобласці сардэчную падзяку. Мы ўваходзім у новы год з вялікімі планамі і ўпэўненасцю ва ўласных сілах. Усё добрае і светлае, што было ў адыходзячым годзе, мы здолеем прымножыць у наступаючым.

Б. В. БАТУРА,

старшыня Мінскага аблвыканкама.

 

 

Паважаныя жыхары раёна!

Мноства падзей адбылося сёлета ў нашым жыцці, кожная з іх пакінула свой след у памяці. Мы ганарымся дасягненнямі ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці раёна і шчыра дзякуем усім, хто ўнёс свой уклад у агульную справу дзеля развіцця нашай малой Радзімы.

Ад шчырага сэрца жадаем, каб усё добрае, што радавала вас у адыходзячым годзе, абавязкова знайшло працяг у годзе наступным, каб дабрабыт, цудоўны настрой панавалі ў кожнай сям’і, а мары збываліся.

Шчасця, здароўя вам і ўдачы ва ўсіх справах!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

Сардэчна віншуем вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

З прыемнасцю адзначаем, што для жыхароў раёна год склаўся ўдала, па шэрагу напрамкаў дасягнуты выдатныя вынікі. Мы выказваем шчырую ўдзячнасць усім, хто сумленна, з энтузіязмам працаваў у розных галінах, хто ўнёс дастойны ўклад у працоўны летапіс роднага краю. Асаблівую падзяку адрасуем слаўным ветэранам, моладзі. Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту. Няхай свята Нараджэння Хрыстова сагравае вашы сэрцы цяплом і любоўю.

З павагай – С. Р. Сарока, член Савета Рэспублікі,

С. Ф. Кулеш, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 



Добавить комментарий