Общество

У снежні беларускія органы ЗАГС святкуюць юбілей. 95 гадоў таму дэкрэтам Савета Народных Камісараў «Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў стану» былі створаны першыя аддзелы ЗАГС. З таго часу літаральна ўсе ключавыя моманты чалавечага жыцця ад з’яўлення на свет і да самай смерці старанна фіксуюцца спецыялістамі ўстановы-юбіляра. Супрацоўнікі ЗАГС сёння ў сваёй большасці з’яўляюцца прафесійнымі дыпламаванымі юрыстамі. За год у цэлым па краіне рэгіструецца больш за 340 тысяч запісаў актаў грамадзянскага стану і выдаецца звыш 800 тысяч адпаведных даведак.

Высокай дзяржаўнай узнагародай – нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» II ступені ўзнагароджана Тамара Уладзіміраўна ЯНЫШ, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама. Загад аб узнагароджанні быў падпісаны нядаўна міністрам юстыцыі краіны. Згодна з афіцыйнымі дакументамі падобнай узнагародай адзначаюцца работнікі сістэмы юстыцыі Беларусі за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў у працы. Т. Яныш узначальвае раённы аддзел ЗАГС ужо больш за дваццаць гадоў, неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі райвыканкама і галоўнага упраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама. У мінулыя гады прызнавалася лепшым вядучым урачыстага абраду рэгістрацыі шлюбу, лепшым работнікам органаў ЗАГС. У 2011 годзе была занесена ў кнігу гонару Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Тэкст і фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 

 



Добавить комментарий