ХТО З’ЕЎ МІЛЬЯРД РУБЛЁЎ?

Закон и порядок

Парушэнні бухгалтарскага, прыродаахоўнага, будаўнічага заканадаўства ўстаноўлены падчас праверак КСУП “Стайкі” Вілейскага раёна.

Тут пад пагрозай зрыву ўвод у эксплуатацыю ў бягучым годзе малочнатаварнай фермы “Юнцэвічы”, якая рэканструюецца: не прыступілі да мантажу абсталявання, не завершаны работы па усталяванні франтонаў. Аднак са сродкаў бюджэту для гэтай мэты было выдзелена 336,6 млн. рублёў, з якіх устаноўлена завышэнне кошту выкананых работ у суме 114,1 млн. рублёў.

КСУП “Стайкі” не распрацавала Інструкцыю па абыходжанні з адходамі вытворчасці, чым парушыла заканадаўства. З парушэннямі патрабаванняў Воднага кодэкса прадпрыемства эксплуатуе дзевяць артскважын пры адсутнасці дазволаў на спецыяльнае водакарыстанне.

На прадпрыемстве сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы за дзесяць месяцаў склала 459 грамаў, а свіней – 279 грамаў. Для атрымання такога “выніку” перарасходаваны кармы і, як следства, недаатрыманы 1 мільярд 280 мільёнаў рублёў выручкі.

У выніку страты прадпрыемства толькі ад рэалізацыі жывёлы склалі 902 млн. рублёў. Пры вытворчасці малака з-за перарасходу кармоў недаатрымана 116,1 млн. рублёў.

За дапушчаныя парушэнні адказныя службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Вера ЧЫСЦЯКОВА,

старшыня Маладзечанскага міжраённага камітэта.

 



Добавить комментарий