АД СЛУЖБЫ ЛЕПШ НЕ ЎХІЛЯЦЦА

Закон и порядок

Ухіленне ад нясення ваеннай службы можа мець розны “характар” і спосабы яго ажыццяўлення. Але найбольш цяжкім і небяспечным з’яўляецца дэзертырства. 

Яно лічыцца завершаным злачынствам ужо ў момант, калі салдат пакідае воінскую часць. Няма, напэўна, іншай такой тэмы, з якой звязвалі б столькі небыліц і псеўданавуковых парад, якія даюць «бывалыя» людзі наконт тэрміну даўнасці гэтага злачынства. Насамрэч, дэзертырства не мае ніякіх «тэрмінаў». Дэзертыр будзе асуджаны і пакараны незалежна ад свайго ўзросту і часу, на працягу якога ён ухіляўся ад службы. Чым гэты час даўжэйшы, тым больш суровым будзе пакаранне: дэзертырства з’яўляецца злачынствам самаўзнаўляльным, яно “здзяйсняецца” зноў і зноў кожны дзень, які дэзертыр праводзіць па-за сваёй часцю.

Статыстыка крымінальных спраў сведчыць, што сёння колькасць падобных злачынстваў у арміі зведзена да мінімуму. Аднак Мінская міжгарнізонная ваенная пракуратура працягвае разглядаць дэзертырства як найбольш небяспечны від злачынстваў. Варта тысячу раз падумаць, перш чым рашыцца на падобны, самы нізкамаральны для ваеннаслужачага крок, які прыніжае чалавека ў вачах саслужыўцаў і акружаючых…

А. БАШАН,

старшы памочнік Мінскага міжгарнізоннага ваеннага пракурора.

 



Добавить комментарий