З Раством Хрыстовым!

Общество

Паважаныя праваслаўныя вернікі Валожыншчыны!

Ад усёй душы віншуем вас з надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым!

Велічны духоўны сэнс падзеі, якая адбылася ў Віфлееме шмат вякоў таму, застаецца актуальнай і ў нашы дні. Цуда нараджэння Ісуса Хрыста сімвалізуе перамогу вечных каштоўнасцей, якія так неабходны чалавецтву сёння.

Радаснае сямейнае свята, сагрэтае пачуццямі згоды і ўзаемнай павагі, дорыць мільёнам людзей надзею на шчаслівую будучыню. Ціхая Калядная ноч дапамагае забыць крыўды і спрыяе ўзнікненню шчырай міласэрнасці ў нашых сэрцах.

Тайна нараджэння немаўляці Ісуса – сімвал прадаўжэння жыцця. Яна натхняе кожнага хрысціяніна на добрыя ўчынкі і па-сапраўднаму патрэбныя справы.

Паважаныя валожынцы, жадаем шчасця, поспехаў, моцнага здароўя на ўвесь калядны перыяд і на цэлы год!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий