ЦЯЖКАЙ ПРАЦЫ ЁН НЕ БАІЦЦА

Общество

У свядомасці людской даўно склаўся стэрэатып: калі аператар машыннага даення – значыць, жанчына. І ў адной з камандзіровак у ААТ “Агра-Вішнеўскі” я, прызнацца, быў трошкі здзіўлены, калі на адной з малочнатаварных ферм мне прадставілі самага сапраўднага дояра – увішнага і спрытнага мужчыну сярэдніх гадоў.

Іосіф Вацлававіч МАЦЭВІЧ, па прызнанні, даўно прывык да гэтай справы, бо знаёмая яна яму з маленства. Бацькі яго працавалі ў свой час на ферме, разам з імі прыходзіў сюды рэгулярна, дапамагаў чым мог, прыкмячаў асаблівасці прафесіі і незаўважна для сябе вучыўся… Сёння І. В. Мацэвіч, не баючыся кпінаў у свой адрас, можа сказаць, што менавіта на гэтай працы знайшоў сябе. Зрэшты, і сям’ю таксама: у дружным калектыве МТФ працуе жонка аператара машыннага даення, тут з ёй і сустрэўся.

Сямейны падрад Мацэвічаў на добрым рахунку ў кіраўніцтва гаспадаркі, а чуючы станоўчыя водгукі пра сваю працу, яны стараюцца яшчэ павысіць планку дасягненняў.

Тэкст і фота Сяргей САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий