Общество

Нядаўна работнікі сацыяльнай сферы адзначылі прафесіянальнае свята. Урачыстасць, праведзеная з гэтай нагоды ў райвыканкаме, азначылася шматлікімі добрымі словамі, віншаваннямі і пажаданнямі ў адрас тых, чыёй работай стаў клопат пра бліжніх. Як адзначалі ў сваіх выступленнях старшыня райвыканкама У. А. Наумовіч, намеснік старшыні П. І. Бібік, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Л. В. Садоўскі і іншыя, у гэтай сферы няма выпадковых людзей. Кожны аддае часцінку душы, каб лепш і камфортней жылося пажылым, інвалідам, каб цяпло і сардэчнасць часцей заходзілі ў дамы жыхароў раёна…

У той дзень шчырая, высакародная работа была адзначана Ганаровымі граматамі абласнога Камітэта па працы, занятасці і сацыяльным абслугоўванні насельніцтва, райвыканкама. Адной з узнагароджаных стала работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме з Івянца Галіна Антонаўна РЭУТ, заслужаную ўзнагароду ёй уручыла дырэктар ТЦСАН Г. Ф. РАЙ.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 

 



Добавить комментарий