ЭКАНАМІЧНЫ АСПЕКТ РАЗВІЦЦЯ ВАЛОЖЫНШЧЫНЫ

Общество

Асноўнай мэтай сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з’яўляецца забеспячэнне эканамічнага росту за кошт структурных пераўтварэнняў у эканоміцы, мадэрнізацыі і павышэння на гэтай аснове канкурэнтаздольнасці арганізацый, за кошт фармавання структуры, заснаванай на стварэнні высокатэхналагічных вытворчасцяў.

На чарговым пасяджэнні райвыканкама абмеркаваны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Валожынскага раёна на 2013 год.

Акцэнт у развіцці прамысловага сектара будзе зроблены на мадэрнізацыю дзеючых вытворчасцяў і стварэнне новых.

На бягучы год раёну даведзены паказчык па стварэнні 4 новых вытворчасцяў з колькасцю працуючых больш за 50 чалавек. Актыўна будзе развівацца перапрацоўчая прамысловасць. СП «Івкон» ААТ сёлета плануе павялічыць вытворчасць кандытарскіх вырабаў на 20,2 працэнта да адпаведнага ўзроўню мінулага года дзякуючы пашырэнню асартыменту прадукцыі, павелічэнню загрузкі вытворчых магутнасцяў, пашырэнню рынкаў збыту.

На Валожынскім ільнокамбінаце ў канцы 2012 года рэалізаваны інвестыцыйны праект па вытворчасці харчовага льнянога алею і грануляванага льнянога жмыху. Створана 8 новых працоўных месцаў. Магутнасць цэха складае 1800 тон ільносемя, выхад алею – 400 тон у год. Сёлета чакаецца выручка ад рэалізацыі прадукцыі ў суме 8,5 мільярда рублёў.

Згодна з рэспубліканскай прагра-май на льнокамбінаце плануецца будаўніцтва цэха з устаноўкай высокапрадукцыйнай лініі па вытворчасці льновалакна. Да 2015 года  будзе створана 12 высокапрадукцыйных рабочых месцаў з выпрацоўкай больш за 60,0 тысяч долараў ЗША на аднаго чалавека.

У ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» распрацаваны мерапрыемствы па частковым абнаўленні асноўных сродкаў да 2015 года.

З улікам тэхналагічнай і эканамічнай мадэрнізацыі ў 2013 годзе трэба забяспечыць тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у адносінах да 2012 года на ўзроўні 104-105%.

Структура пасяўных плошчаў буд-зе сфарміравана з улікам спецыялізацыі сельскагаспадарчых арганізацый раёна і іх занальнага размяшчэння. У раслінаводстве плануецца атрымаць больш за 112 тысяч тон збожжа. Вытворчасць малака – у аб’ёме 52,1 тысячы тон, жывёлы і птушкі – 7,1 тысячы тон.

На тэрыторыі раёна рэалізуецца 15 інвестыцыйных праектаў. Завяршаецца будаўніцтва вытворчай базы па перапрацоўцы нафтапрадуктаў і інжынерных камунікацый да яе ў раёне пасёлка Багданаў. Гэты праект увасабляе ТАА «Нафтатрэйдэкспарт». Тут будуць працаваць 40-50 чалавек. Сярэднямесячны аб’ём вытворчасці нафтавага дарожнага бітуму запланаваны ў памеры 3 тысяч тон ці 11,2 мільярда рублёў. 80 працэнтаў прадукцыі пойдзе на экспарт.

У 2013 годзе завершыцца рэаліза-цыя інвестыцыйнага праекта «Арганізацыя  вытворчасці металаканструкцый, вонкавай рэкламы, вентыляваных фасадаў» , якім займаецца ТАА «Артмаксімум». Ён разлічаны на 45 працоўных месцаў. Сярэднямесячны аб’ём вытворчасці прагназуецца ў памеры 2 мільярдаў рублёў.

Ужо ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга будаўніцтва СТАА «Белвінгеслагістык» ля Ракава з агульнай плошчай складскіх памяшканняў 16,5 тысячы метраў квадратных, а ў кастрычніку 2013 года запланаваны ўвод у эксплуатацыю другой чаргі гэтага аб’екта.

Прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове на 2013 год па раёне прагназуецца ў аб’ёме 6 мільёнаў долараў ЗША.

Рэалізуецца і інвестыцыйны праект «Стварэнне аграпрадпрыемства СТАА «Данпрод» па вытворчасці беконнай свініны магутнасцю 11000 тон мяса ў жывой вазе ў год у раёне вёскі Даўгулёўшчына. Планавы аб’ём інвестыцый па дадзеным праекце на 2013 год дасягае 114,0 мільярдаў рублёў.

Валожынскі раён дзякуючы свай-му геаграфічнаму становішчу займае выгаднае становішча ў сетцы трансеўрапейскіх перавозак, што спрыяе развіццю сферы транспартных паслуг, а таксама попыту на экспарт паслуг лагістыкі. Для павелічэння экспарту паслуг, у тым ліку транспартных, арганізацыі раёна пашыраюць, абнаўляюць парк грузавых аўтамабіляў.

Выкананне даведзенага прагнознага паказчыка па экспарце паслуг плануецца за кошт нарошчвання аб’ёмаў у сферы аказання транспартных паслуг, у асноўным дзякуючы ТАА «Л-БІТ ГРУП». Аб’ём экспарту якога ў агульным экспарце паслуг раёна без уліку рэспубліканскіх арганізацый займае 96,5 працэнта.

Плануецца ў далейшым нарошчваць экспарт паслуг і ў сферы культуры і адпачынку, турыстычнай дзейнасці.

Унушальную долю ў сферы паслуг раёна займаюць рамонт аўтамабіляў, рамонт і будаўніцтва жылля і пабудоў і іншыя паслугі.

Задавальненню спажывецкага попыту ў шырокім асартыменце тавараў і паслуг, у першую чаргу айчыннай вытворчасці, паспрыяюць кірмашы, выставы-продажы, рэкламныя акцыі і іншыя формы абслугоўвання і гандлю.

Летась заключаны інвестыцыйны дагавор з ТАА «Еўрагандаль» наконт будаўніцтва супермаркета ў Валожыне па вуліцы Савецкай (2012 — 2014 гады).

Прыярытэтнай мэтай бягучага вытворчага года з’яўляецца рост заработнай платы і яе адпаведнасць прадукцыйнасці працы. У прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве павінен быць забяспечаны рост прадукцыйнасці працы па дабаўленай  вартасці, які перавышае рост намінальнай заработнай платы не менш чым у 1,03 раза.

Аляксандр БРАЗОЎСКІ,

намеснік старшыні райвыканкама.

 



Добавить комментарий