МІНШЧЫНА: РАДКІ ГІСТОРЫІ

Общество

15 студзеня 1938 года была ўтворана сталічная вобласць.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны жыхары вобласці прыступілі да аднаўлення разбуранай гаспадаркі. Ужо за першую пасляваенную пяцігодку (1946-1950 гг.) удалося дасягнуць даваеннага ўзроўню прамысловай вытворчасці. Была адноўлена сетка харчовых прадпрыемстваў мясцовай і кааператыўнай прамысловасцей, атрымала далейшае развіццё металаапрацоўка.

За кароткі гістарычны тэрмін – у другой палове ХХ стагоддзя – Мінскі край стаў рэгіёнам з буйным прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам, з развітай інфраструктурай, арыентаванай на агульнасаюзныя маштабы вытворчасці. Ва ўсе куткі Савецкага Саюза ішла прадукцыя прадпрыемстваў Міншчыны. Вобласць была неад’емнай і значнай часткай адзінага народнагаспадарчага комплексу СССР.

1 лютага 1967 года за актыўны ўдзел у партызанскім руху, за мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Міншчыны ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, за поспехі, дасягнутыя ў аднаўленні народнай гаспадаркі, Мінская вобласць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджана ордэнам Леніна.

23 снежня 1970 года Мінская вобласць узнагароджана другім ордэнам Леніна за поспехі ў выкананні заданняў 8-га пяцігадовага плана па развіцці прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці.

У канцы 80-х гадоў дасягнулі свайго росквіту навука, культура, адукацыя, ахова здароўя. 13 студзеня 1998 года за значныя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці і ў сувязі з 60-годдзем з дня ўтварэння Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мінскай вобласці быў прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

 

Слаўнае гістарычнае мінулае Мінскай вобласці знаходзіць дастойны працяг сёння. На сучасным этапе сталічны край – адзін з найбольш эканамічна развітых рэгіёнаў Беларусі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *