ЗАБАЎЛЯЛІСЯ ДЫ СІЛ НАБІРАЛІСЯ

Общество

Сёлета на аздараўленне вучняў нашага раёна ў зімовы перыяд з абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні было выдаткавана больш за 33 мільёны рублёў. Арганізацыя трохразовага харчавання штодня на аднаго вучня каштавала 18 тысяч 600 рублёў.

На зімовых канікулах лагеры з дзённым знаходжаннем працавалі ў 11 установах адукацыі раёна, іх наведвалі 255 школьнікаў 6-10-гадовага ўзросту. Як і раней, першачарговае права на залічэнне мелі дзеці са шматдзетных, няпоўных, малазабяспечаных сямей, дзеці-сіроты, а таксама тыя, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы або стаяць на рознага віду ўліках. Арганізатары лагернай змены СШ № 1, акрамя традыцыйных мерапрыемстваў, прапанавалі паездкі на навагоднія святы ў Палац Рэспублікі і сядзібу «Верадова» ў Маладзечанскім раёне. У СШ № 2 у рамках тэматычных дзён па экалагічным, грамадзянска-патрыятычным і сямейным выхаванні многія мерапрыемствы праходзілі ў школьным музеі, які зараз мае дзве экспазіцыйныя залы – краязнаўчую і баявой славы. А вішнеўскія настаўнікі здзівілі сваіх выхаванцаў разнастайнасцю творчых майстэрняў, у тым ліку — і на свежым паветры: вучні стваралі снежныя скульптуры для сваіх малодшых сяброў — выхаванцаў дзіцячага сада. Самым жа запамінальным для іх, напэўна, стаў баль-маскарад у мясцовым СДК, на які ўсіх наведвальнікаў лагера і іх бацькоў запрасілі вучні старэйшых класаў. Не менш цікавы адпачынак быў арганізаваны і ў іншых навучальных ўстановах.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий