Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество

Шчыра і сардэчна  віншуем вас з нагоды 75-годдзя Мінскай вобласці.

Багата падзеямі гісторыя нашай Міншчыны. Пра гэта сведчаць традыцыі і паданні, помнікі гісторыі і культуры. Гэта цудоўная зямля падарыла свету шмат знакамітых людзей, якія складаюць гонар і славу Беларусі!

За ўсе дзесяцігоддзі, якія мінулі з часу заснавання вобласці, мы перажылі і цяжкія  гады ваеннага ліхалецця, і даволі працяглы перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, і інтэнсіўны ўздым сацыяльна-эканамічнага развіцця. Сёння Міншчына –  гэта  сучасны рэгіён Рэспублікі Беларусь, а жыхары  яго – цудоўныя і шчырыя людзі, здольныя вырашаць любыя задачы, пастаўленыя дзяржавай.

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, кіраўнікі мінулых гадоў! Нізкі паклон вам за вашы поспехі, за ўменне асабістым прыкладам натхніць моладзь на добрыя справы! Сучаснае пакаленне валожынцаў зберагае традыцыі тых, хто ўпісаў у гісторыю вобласці працоўныя і творчыя дасягненні нашай любай Валожыншчыны. Жадаем усім тым, хто сёння шчыруе на карысць Радзімы, моцнага здароўя, міру, радасці і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий