Общество

Спрадвеку вучні выпрацоўваюць асабістыя адносіны да кожнага з вучэбных прадметаў. Толькі педагог, які сам шчыра любіць свой прадмет, здольны па-сапраўднаму зацікавіць дзяцей, адкрыць ім усе таямніцы навукі, падарыць радасць ад працэсу пазнання.

А. Ф. ПАШКОЎСКАЯ – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства гімназіі № 1 горада Валожына.

Васямнаццаць гадоў працуе Антаніна Фёдараўна ў гэтай навучальнай установе. Яна перадае вучням не толькі веды, але ж і асабістае стаўленне да гістарычнай навукі. «Хтосьці лічыць, што гісторыя – гэта набор імёнаў і дат. Але ж гэта памылка! – дзеліцца думкамі педагог. – Задача настаўніка гісторыі ў тым, каб яго вучні змаглі ўбачыць за лічбамі і прозвішчамі жывы гістарычны працэс, адчулі яго, сфарміравалі ў сабе па-сапраўднаму гістарычнае мысленне».

Тэкст і фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий