15 студзеня ў раённым Цэнтры культуры адбудзецца ўрачысты сход са святочным канцэртам, прысвечаны 75-годдзю з дня ўтварэння Мінскай вобласці.
Гісторыя Валожыншчыны ў кантэксце станаўлення і развіцця вобласці стане сэнсавым цэнтрам падзеі. Падчас мерапрыемства вітальныя словы прагучаць з вуснаў прадстаўнікоў кіруючых органаў раёна, сваімі ўспамінамі падзеляцца ветэраны-кіраўнікі, людзі, якія стаялі ля самых вытокаў.
Вітанні і расповеды дапоўняцца відэапрэзентацыяй і тэматычным слайд-шоу. Завершыць вечар музычная праграма. Святочныя мерапрыемствы пройдуць таксама ў іншых клубных установах раёна.