12 студзеня прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй на спартыўных аб’ектах Валожыншчыны

Спорт

Усе жадаючыя змаглі азнаёміцца з работай ФАЦ “Надзея” ў райцэнтры і яго філіялаў у Івянцы і Ракаве, ДЮСШ агульнай фізічнай падрыхтоўкі і інш. У спартыўнай зале ДЮСШ адбылося першынство раёна па міні-футболе сярод ветэранаў спорту, якія абаранялі гонар раёна ў мінулыя гады. У ім прынялі ўдзел чатыры каманды. Перамогу святкавала каманда “Ветэраны ДЮСШ”. Другое і трэцяе месцы занялі каманды аграгарадка Сакаўшчына і ДРБУ-167. Пераможцы атрымалі граматы і грашовыя прызы ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий