19 СТУДЗЕНЯ — ДЗЕНЬ ВЫРАТАВАЛЬНІКА

Официально

Для пажарнай аварыйна-выратавальнай службы, якая знаходзіцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці, «расслабляцца» недаравальна. Кожная надзвычайная сітуацыя патрабуе максімальнай мабілізацыі.

Ранішні распарадак на Падбярэзскім ПАВП № 11 па-ваеннаму суровы: пастраенне, праверка баявога абмундзіравання, прыняцце тэхнікі і памяшкання ад папярэдняй дзяжурнай змены, у склад якой уваходзяць 2 чалавекі. У баявым разліку – дзве аўтацыстэрны. Радыус выездаў пакрывае тэрыторыі Гародзькаўскага, Вішнеўскага і Багданаўскага сельсаветаў.

Камандзір аддзялення Сяргей Леанідавіч СЕМЯНЯГА і вадзіцель Сяргей Мікалаевіч БАЖКО васямнаццаць гадоў працуюць у адной камандзе. Спакойных дзяжурстваў у іх амаль не бывае.

Падбярэзскі пост па выніках мінулага года прызнаны ў раёне лепшым. І  вялікая заслуга ў гэтым калектыву на чале з начальнікам Г. І. Пшанко. За апошнія гады памяшканне паста змянілася да непазнавальнасці, створаны добрыя ўмовы працы.

Тэкст і фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий