Общество

У райспажыўтаварыстве арганізавана работа па продажы пайшчыкам нехарчовых тавараў без ПДК, а гэта значыць, на 20 працэнтаў танней. Аднак такая «прывілея» распаўсюджваецца пакуль толькі на тавары, што прапануюцца ў магазіне «Мэбля» райцэнтра і аддзеле «Электратавары» ўнівермага. З умовамі, як стаць паўнапраўным пайшчыкам таварыства, каб скарыстацца гэтай магчымасцю, раскажуць у адміністрацыі.

 

У выдавецкім цэнтры Белдзяржуніверсітэта выйшла Кніга памяці ветэранаў падраздзяленняў асобай рызыкі Мінскай вобласці «Атамныя салдаты», аўтарам якой з’яўляецца доктар гістарычных навук П. І. Зялінскі. У раздзеле пра вучэнні з прымяненнем атамнай бомбы на Тоцкім палігоне ў 1954 годзе змешчаны біяграфічныя звесткі і пра іх удзельніка, нашага земляка з Гародзькаў У. В. Станкевіча.

 

 

 



Добавить комментарий