ВУЧЫЦЕ ЎЛАСНЫМ ПРЫКЛАДАМ

Закон и порядок

У рэспубліцы за першыя дні новага 2013 года двое дзяцей сталі ахвярамі пажараў. У вёсцы Вуглы Барысаўскага раёна ў агні загінуў чатырохгадовы хлопчык, прычына загарання дома — выпаўшыя з печы вуглі. У Асіповічах агонь забраў жыцці маці і яе васьмігадовага сына. 

Штогод у агні гінуць больш за дзесяць непаўналетніх. І за кожнай лічбай – трагедыя сям’і. Статыстыка сведчыць, што найбольш небяспечны ўзрост, калі дзіця яшчэ не разумее ўсіх паследкаў сваіх неабдуманых дзеянняў, — 5-6 гадоў. На сто працэнтаў засцерагчыся ад бяды не можа ніхто, аднак бацькі, бабулі і дзядулі, старэйшыя браты і сёстры могуць расказаць малышам пра правілы пажарнай бяспекі і навучыць іх, як сябе паводзіць у той ці іншай небяспечнай сітуацыі. А лепшая форма падачы інфармацыі, безумоўна, гульня. Пагуляйце з імі ў «Што робім, калі…», патлумачце, што нельга хавацца пад ложак або ў шафу, калі ўбачылі агонь, навучыце, як выклікаць пажарных або самастойна заліць невялікую крыніцу загарання вадой. Аднак найлепшы спосаб навучыць дзяцей правілам пажарнай бяспекі – уласны прыклад. Дарослыя не павінны пакідаць на бачным месцы запалкі або запальніцы, раскідваць акуркі, забывацца зачыняць дзверцы паліўнай адтуліны ў печы і г. д. Правільна самі карыстайцеся і электрапрыборамі. Інакш бацькоўская навука акажацца неэфектыўнай.

Анастасія КЛЯБАН,

прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС.

 



Добавить комментарий