Каму яшчэ так неабходны ўвага і ласка, як не выхаванцам раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра?

Общество

Дабрачыннасць знайшла гарачы водгук у маленькіх сэрцах. Усе дзевяць дзетак, якія сёння знаходзяцца пад апекай спецыялістаў СПЦ, шчыра парадаваліся салодкім падарункам ад райарганізацыі ГА “Белая Русь”, аддзела па справах моладзі райвыканкама. Наборы цукерак перадалі малышам раённы аддзел унутраных спраў і таварыства Чырвонага Крыжа. А вайсковая часць 30695 і ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” падышлі да высакароднай справы з практычнага боку: разважыўшы, што чысціня ў памяшканнях і якаснае захаванне прадуктаў харчавання іграюць вызначальную ролю ў жыцці дзетак, падарылі сацыяльна-педагагічнаму цэнтру паласос і маразільнік адпаведна.

Тэхнічнае аснашчэнне арганізацыі падмацавалася і яшчэ адным дабрачынным набыткам: сучасны плазмавы тэлевізар “Samsung” пашыранай камплектацыі перадаў для патрэб выхаванцаў народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий