МАЛАКРОЎЕ Ў ДЗЯЦЕЙ

Общество

Яно развіваецца пры шмат якіх захворваннях. Можа праяўляцца і як самастойная хвароба – анемія. У хворага дзіцяці адзначаецца выразная бледнасць, слабасць, раздражняльнасць, апатыя, падае ўзровень гемаглабіну. Часцей малакроўе развіваецца пры недахопе ў ежы жалеза, радзей – бялкоў і вітамінаў. Такія анеміі называюць дэфіцытнымі. 

Дзіцяці першага года жыцця патрэбна штодзённа 5-10 мг жалеза. Аднак у малацэ, асноўным прадукце харчавання дзяцей гэтага ўзросту, яго толькі 0,5-1 мг на літр.

Ва ўлонні маці ў плода назапашваецца багата жалеза ў печані, мышцах, іншых органах. Гэты запас амаль поўнасцю выкарыстоўваецца ў першыя 3-4 месяцы жыцця. Жалезадэфіцытная анемія часцей развіваецца ў дзяцей, пачынаючы з гэтага ўзросту. Асабліва калі дзіця кормяць няправільна. Часта малакроўем хварэюць неданошаныя дзеці.

Каб папярэдзіць развіццё малакроўя, у харчаванне дзяцей груднога ўзросту, пачынаючы з 3-4 тыдняў, неабходна ўводзіць сокі – яблычны, вінаградны, маркоўны і іншыя па 1 чайнай, затым па 1 дэсертнай лыжцы 1-2 разы ў дзень. З трох месяцаў даюць працёртыя яблыкі, а з 5-ці – у якасці першага прыкорму – пюрэ з агародніны.

Для дадатковага ўвядзення бялку дзіцяці з 2-3 месяцаў у малако можна дабаўляць працёрты тварог, а з 3 месяцаў – звараны жаўток. Пры выяўленні прыкмет малакроўя назначаюцца прэпараты жалеза.

 

 

 



Добавить комментарий