ПАСЯБРУЙЦЕ З ТАПІНАМБУРАМ!

Общество

Спецыялістамі даказана, што пастаяннае ўжыванне ў ежу тапінамбуру станоўча ўплывае на вугляводны абмен у людзей, хворых на цукровы дыябет. Аналізы становяцца лепшымі, самаадчуванне паляпшаецца. Дзякуючы лячэбным уласцівасцям тапінамбуру дозу лекавых прэпаратаў удаецца зменшыць. Гэта ўсяляе аптымізм: натуральны прадукт больш карысны, чым “хімія”.

Ешце тапінамбур як агародніну, каб затым не прыйшлося ўжываць яго ў якасці лекаў. У большасці садоў тапінамбур расце, нібы пустазелле…

Па ўтрыманні жалеза, крэмнію і цынку тапінамбур пераўзыходзіць бульбу, моркву і буракі. Інулін, які ўваходзіць у склад тапінамбуру, незаменны для хворых на цукровы дыябет. Частка інуліну, пакінутая незасвоенай, выводзіцца з арганізма. Пры гэтым інсулін захоплівае з сабой цяжкія металы, радыенукліды, крысталы халестэрыну, тлустыя кіслоты і розныя таксічныя хімічныя злучэнні. Па сутнасці ён чысціць наш арганізм.

Тапінамбур – прадукт № 1 для дыябетыкаў. Пры працяглым уключэнні яго ў штодзённы рацыён узровень цукру ў крыві нармалізуецца.

Тапінамбур дапаможа і вашым вачам у выпадку пагаршэння зроку. Ён незаменны пры хваробах сэрца і сасудаў: атэрасклерозе, тахікардыі, ішэмічнай хваробе, гіпертаніі, падагры, а таксама пры цыстыце і мочакаменнай хваробе.

Тапінамбур прымусіць адступіць атлусценне, адкладанне соляў, гэта карысная расліна абароніць ад інфаркту, інсульту і палепшыць агульны стан арганізма.

Кампрэсы з вараных клубняў дапамагаюць хворым суставам. А кашыца з сырых клубняў – адзін з дзейсных сродкаў для лячэння апёкаў.

Перавага тапінамбуру ў тым, што гэта самая першая агародніна, якую можна есці свежай прама з градкі. Ледзь глеба адтане, можна выкопваць клубні з зямлі і ўключаць іх у сваю лячэбную дыету. Узімку, калі клубняў няма, рэкамендуецца прымаць настой з сушанага лісця.

 



Добавить комментарий