ЁСЦЬ КУДЫ ПАЙСЦІ!

Культура

На базе раённага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”, якое зараз размяшчаецца ў будынку былой дзіцячай бібліятэкі райцэнтра, адкрылася выстава “Спадчына для ўсіх”.

Тут прадстаўлены даматканыя посцілкі майстрых з Дубіны, Адамова, Вішнева, Подберазі і іншых вёсак.

Выступленне лаўрэата міжнародных конкурсаў, баяніста Беларускай дзяржаўнай філармоніі Уладзіслава Плігаўкі пройдзе 29 студзеня ў 15:30 у канцэртнай зале Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў. У праграме – творы кампазітараў розных стыляў і эпох.

Літаратурна-пазнавальную сустрэчу, прысвечаную 120-годдзю нараджэння Канстанцыі Буйло, рыхтуе літаратурнае аб’яднанне “Рунь”. Творчы вечар пройдзе ў канцы студзеня на радзіме паэткі – у Вішневе. Сярод спецыяльна запрошаных гасцей – пісьменнікі і навукоўцы са сталіцы.

Алена ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий