З КНІГАЙ НЕ РАССТАЁМСЯ

Официально

Год кнігі, абвешчаны ў 2012-ым, перадаў эстафету Году беражлівасці. Але кнігі чытаць не перасталі.

Добрая літаратура не страціла сваёй актуальнасці, яна па-ранейшаму бударажыць розум і хвалюе думкі тысяч і мільёнаў чытачоў. У лютым у чарговы раз пройдзе Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш – дваццатая, юбілейная. Хутка пачнецца падрыхтоўка і да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, нягледзячы на тое, што святкавацца яно будзе толькі ў 2017 годзе.

Ці папулярныя сярод чытачоў творы сучасных беларускіх аўтараў? – высветліць гэта вырашылі ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У кожную бібліятэку краіны быў высланы спіс з імёнамі 48-мі найбольш вядомых майстроў пяра. Бібліятэчныя работнікі павінны былі адказаць: ці маюцца ў фондах кнігі гэтых аўтараў і колькі разоў за год яны былі запатрабаваныя.

Высветлілася, што за 2 гады творы 48 сучасных беларускіх пісьменнікаў чытала 2,5 мільёна чалавек. Быў складзены і своеасаблівы рэйтынг аўтараў.

ТОП-15 беларускіх сучасных пісьменнікаў

Анатоль Аўруцін

Алесь Бадак

Раіса Баравікова

Анатоль Зэкаў

Анатоль Казлоў

Анатоль Крэйдзіч

Валянцін Лукша

Уладзімір Мазго

Аляксандр Марціновіч

Георгій Марчук

Ірына Масляніцына

Мікола Мятліцкі

Генадзь Пашкоў

Валянціна Паліканіна

Віктар Праўдзін

Да друку падрыхтавала Алена ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий