Молодежный курьер

Выпускнікі Мар’інагорскага агратэхнічнага каледжа Аляксандр ГАСЦІЛОВІЧ і Васіль ВАЗНЯК сёлета ўліліся ў вялікую і працавітую гаспадарчую сям’ю Валожыншчыны.

Маладых аграномаў-аднагрупнікаў размеркавалі ў ААТ “Лоск” і СВК “Пяршаі-2003” адпаведна, ад тэарэтычных выкладак яны ўжо перайшлі да самай сапраўднай практыкі. Аляксандру будзе дапамагаць замацоўваць навыкі рацыянальнага гаспадарання сама родная зямля: нарадзіўся і рос ён у Забрэззі, сюды і вярнуўся пасля вучобы. Трошкі “складаней” у гэтым плане даводзіцца Васілю – ураджэнцу Мядзельшчыны. Але абодва юнакі прыкладаюць усе намаганні, каб заслужыць павагу кіраўніцтва і сваіх старэйшых калег-працаўнікоў.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий