ВЫЗНАЧЫЛІ ПЕРАМОЖЦАЎ

Молодежный курьер

Аб’яўлены нядаўна аддзелам па справах моладзі райвыканкама і райкамам ГА “БРСМ” конкурс фотаработ завяршыў свой раённы этап. Нядаўна сталі вядомы імёны пераможцаў.

Конкурс ладзіўся па чатырох намінацыях. У першай з іх, якая называецца “Будучыня – гэта мы”, адзначаны адразу дзве работы. Іх прадаставілі вучаніца Дорскай школы Ірына Квач і першы сакратар райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Наталля Нямкевіч. У наступнай намінацыі “Міншчына – мая малая радзіма” лідзіравалі тры канкурсанты: настаўнік Яршэвіцкай школы Павел Хількевіч, Караліна Барахоўская з Гародзькаўскай школы-сада і псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Жданюк. Лепшымі работамі ў намінацыі “Маладая сям’я”, сталі фотаздымкі Юліі Парфіановіч з Івянца, Ірыны Квач і Паўла Хількевіча. Апошняя намінацыя пад назвай “Адзін дзень з жыцця” прынесла перамогу івянчанцы Аксане Русовіч і Ірыне Радзівілцы з Гародзькаў.

Як паведамілі ў аддзеле па справах моладзі райвыканкама, у раённым конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 11-ці ўстаноў адукацыі і 2-х арганізацый, на абласны этап адпраўлены 11 фотаздымкаў-пераможцаў. З гэтымі работамі можна будзе пазнаёміцца на выставе, якую плануецца наладзіць у раённым Цэнтры культуры.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий