АРЫФМЕТЫКА БЕРАЖЛІВАСЦІ

Официально

Новым замежным прафесійным абсталяваннем папоўніліся швейная майстэрня Валожынскага Дома быту.

Восем прамысловых швейных машын, у тым ліку і аверлокаў, закупіла прадпрыемства па рэспубліканскай праграме мадэрнізацыі вытворчасці. Пастаўшчыком тэхнікі выступіла ТАА “Татэм”.

Галоўная асаблівасць новых механізмаў у бясшумнай рабоце матора і 70-працэнтнай эканоміі электраэнергіі. Кошт аднаго “разумнага” агрэгата вагаецца ад 5 да 8 мільёнаў беларускіх рублёў.

Наладжваў і ўводзіў у эксплуатацыю новае швейнае абсталяванне інжынер РКБА Аляксандр Антанасавіч Сякочус.

Швачкі Алена Бацян, Ала Чэрня, Алена Мышлён, Аксана Варановіч ужо паспелі “пасябраваць” з замежнай тэхнікай і засталіся задаволеныя яе работай. У выкарыстанні шматфункцыянальныя машынкі аказаліся вельмі зручныя. Дарэчы, гэта швейная тэхніка экспартуецца больш як у 100 краін свету, уключаючы такія гіганты, як ЗША, Расія, Бразілія, Індыя, Турцыя, Егіпет.

З-пад умелых рук майстрых РКБА выходзяць не толькі кухонныя і спальныя швейныя наборы, трыкатажныя вырабы, мужчынскія і жаночыя паліто, але таксама і рабочае спецадзенне. Прадпрыемства супрацоўнічае з больш як 20 арганізацыямі раёна. Нядаўна гатовую партыю спецвопраткі адправілі ў “ДРБУ-167”, некаторыя лясніцтвы, СВК “Пяршаі-2003”.

Па словах дырэктара камбіната бытавога абслугоўвання Леаніда Васільевіча Акотчыка, мадэрнізацыя вытворчасці дапаможа прадпрыемству паспяхова выканаць сёлетні план.

Аксана Варановіч за гадзіну асвоіла работу новага абсталявання.

Алена ПАШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий