На калегіі Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама абвешчаны вынікі аператыўна-службовай дзейнасці аддзелаў унутраных спраў вобласці. Названы лепшыя структурныя падраздзяленні і асобныя прафесіяналы, чыя справа – забеспячэнне розных бакоў аховы правапарадку. Некалькі ўзнагарод было ўручана і прадстаўнікам Валожынскага РАУС.
Так, аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі Валожынскага РАУС было прызнана лепшым сярод аналагічных падраздзяленняў вобласці па выніках мінулага года. Адпаведнае пасведчанне і вымпел пераможцы з рук начальніка УУС Мінаблвыканкама атрымала начальнік АГіМ Алена Аляксандраўна ЧЭРНІК.
Тэкст і фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.