СТОП-МЭНЫ – ПАМОЧНІКІ ДАІ

Закон и порядок

Праблема забеспячэння бяспекі дарожнага руху стаіць востра. Вялікі ўрон, які наносіць дарожна-транспартны траўматызм, дазваляе аднесці яго да асноўных пагроз сучаснасці.

У нашай рэспубліцы, усведамляючы небяспеку, выкліканую аварыйнасцю на дарогах, прымаюцца актыўныя меры для прадухілення гэтай пагрозы. Яскравае сведчанне таму – прынятая ў сакавіку 2010 года рэзалюцыя, якая абвяшчае 2011-2020 гады Дзесяцігоддзем дзеянняў па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху.

Значны ўклад у прафілактыку ДТЗ з 2011 года ўносяць атрады стоп-мэнаў, якія забяспечваюць бяспеку пешаходных пераходаў паблізу навучальных устаноў у перыяд «пікавага» руху вучняў у школу і назад.

На падыходзе да гімназіі, абапал пешаходнага пераходу, штодня дзяжурыць атрад стоп-мэнаў. Гэта старшакласнікі, апранутыя ў камізэлькі павышанай бачнасці жоўтага колеру са святлоадбівальнымі ўстаўкамі і дарожным знакам «Рух без спынення забаронены», і настаўнікі нашай навучальнай установы.

Дзейнасць нашага атраду накіравана на фарміраванне ўменняў, неабходных дзецям для забеспячэння ўласнай бяспекі на дарогах, прафілактыку дзіцячага траўматызму, садзейнічанне падраздзяленню Дзяржаўтаінспекцыі ў забеспячэнні дарожнай бяспекі дзяцей-пешаходаў. Наша задача – аказаць дапамогу школьнікам у бяспечным пераходзе праезнай часткі каля гімназіі, а таксама прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў аховы здароўя і жыцця дзяцей.

Вольга КРАСОЎСКАЯ,

намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце гімназіі.

 



Добавить комментарий