Общество

Дзяніс Аляксандравіч БАСЮК перавёўся на працу ў вытворчы ўчастак “Ракаў” ААТ “Тарасава” два гады таму з Пухавіччыны. Колішняга выпускніка Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прызначылі галоўным заатэхнікам гаспадаркі. 

Кіраўніцтва выдзеліла спецыялісту добраўпарадкаваны дом, і ён прыступіў да спраў. Адказнасць, працавітасць Дзяніса Аляксандравіча сыгралі не апошнюю ролю ў тым, што менш чым праз год яму прапанавалі ўзначаліць комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы ў Паморшчыне, які планаваўся да глабальнай рэканструкцыі з пераводам у малочнатаварны.

Маштабная работа разгарнулася ў маі 2012 года, і ўжо ў снежні адбыліся першыя дойкі. Рабатызаванае даільнае абсталяванне прадаставіла гродзенскае ТАА “Біяком Тэхналогія”, на іншых фермах гаспадаркі правялі адбор найбольш перспектыўных для вытворчасці першацёлак і перамясцілі іх на новае месца. Сёння на комплексе з камфортам размясціліся 486 кароў. Як засведчыў Д. А. Басюк, плануецца расшырыць стойлавую пляцоўку для ўтрымання прыкладна 2 тысяч асобін. Вясной бягучага года будзе ўведзены ў эксплуатацыю другі будынак комплексу з чатырох. Акрамя таго, кіраўніцтва клапоціцца і пра якасць малака, з гэтай мэтай ужо другі год вядзецца селекцыйная работа па пераводзе мясцовага статка ў высокапрадукцыйную пароду.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий