ПАСТАЎКІ З ПРЫВАТНАГА ПАДВОРКА

Общество

Зіма, бясспрэчна, не самая спрыяльная пара для закупу малака. Звычайна піку гэта кампанія дасягае ў летні сезон. Але і цяпер пастаўкі прадукцыі не спыняюцца.

За дзень з сялянскіх падворкаў у цэлым па раёне закупляецца каля трох тон малака.

Ужо падсумаваны здабыткі мінулага года. Летась нарыхтавана ў разліку на карову па 1367,6 кілаграма. Гэта на 111,4 працэнта больш, чым у 2011 годзе. Арганізавана кампанія прайшла ў Багданаўскім, Гародзькаўскім, Сакаўшчынскім, Яршэвіцкім сельсаветах. У прыватнасці, багданаўскія здатчыкі забяспечылі максімальны паказчык у раёне – 2039,6 кілаграма малака ў разліку на адну карову. Найменш назапашана прадукцыі ў Валожынскім (470,4) і Ракаўскім (375,5 кілаграма на адну галаву) сельсаветах.

Статыстычныя даныя сведчаць, што ў прыватным сектары вяскоўцаў у мінулым годзе ўтрымлівалася 1540 кароў. На жаль, колькасць пагалоўя зніжаецца. У параўнанні з папярэднім годам гэты паказчык паменшыўся на 272.

Акрамя Пральніцкага сельсавета ва ўсіх населеных пунктах раёна нарыхтоўкі ажыццяўляюцца прадпрымальнікамі. За адзін літр рэалізаванай прадукцыі здатчыкам плацяць па 2555 рублёў. Устаноўлена і дыферэнцыраваная надбаўка ў памеры 90 рублёў.

Наш кар.

 



Добавить комментарий