Размінуцца з бядой…

Закон и порядок

Апошнія дзесяцігоддзі прынеслі шмат змен у абсталяванне працоўнага месца ў самых розных прафесіях. Сучасная тэхніка прыходзіць на дапамогу і механізатару, і даярцы, і будаўніку, і менеджару, робячы іх працу эфектыўнай. Але ж і патрабаванні да цяперашніх работнікаў, што кіруюць складанымі машынамі, увесь час растуць.

Неадпаведнасць іх узроўню падрыхтоўкі патрабаванням бяспекі могуць прывесці да сумных вынікаў. Гэтак жа сама, як і няўвага да працоўнай бяспекі з боку людзей, якія кіруюць вытворчым працэсам.

Дзяржаўнымі інспектарамі выяўлены 322 факты разнастайных адхіленняў ад нормы. За парушэнні патрабаванняў па ахове працы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 9 прадпрыемстваў і 11 службовых асоб, сумарны памер штрафаў склаў больш за 23 мільёны рублёў. 25 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Адна са спраў аб невыкананні прадпісанняў дзяржаўнага інспектара працы, фігурантам якой быў кіраўнік сельгаспрадпрыемства раёна, нават разглядалася на пасяджэнні раённага суда.

З-за парушэнняў патрабаванняў аховы працы спынена эксплуатацыя чатырох адзінак абсталявання. Дваццаць тры чалавекі былі адхілены ад работы, бо не прайшлі праверку ведаў па ахове працы альбо не былі забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы.

У мінулым годзе з мэтай кантролю на сельгаспрадпрыемствах і будаўнічых аб’ектах праведзена 78 выездаў мабільных груп райвыканкама сумесна з інспектарам працы. Сярод найбольш распаўсюджаных на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу парушэнняў: устаноўка сельскагаспадарчай тэхнікі падчас правядзення рамонту на выпадковыя прадметы, адсутнасць перыядычнага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, ігнараванне службовымі асобамі планавых тэхнічных аглядаў будынкаў і канструкцый, адсутнасць адпаведнай дакументацыі. Практычна ва ўсіх прадпрыемствах АПК зафіксаваны выпадкі невыкарыстання механізатарамі сродкаў індывідуальнай аховы.

Вострая праблема – і кадры ў сферы аховы працы. Інжынеры па ахове працы, якія ўваходзяць у штат сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у асноўным не маюць спецыяльнай адукацыі, таму недастаткова ўвагі надаюць кантролю навучання работнікаў бяспечным метадам і прыёмам працы, стану аховы працы ў вытворчых падраздзяленнях. Недастаткова забяспечаны службы і патрэбнай нарматыўна-даведачнай літаратурай.

Па выніках праверак спецыялістамі Маладзечанскай міжраённай інспекцыі працы распрацаваны рэкамендацыі для кіраўнікоў прадпрыемстваў, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Праверкі, праведзеныя Маладзечанскай міжраённай інспекцыяй працы на прадпрыемствах Валожынскага раёна ў 2012 годзе, паказалі, што нягледзячы на даволі жорсткія патрабаванні закону, многія кіраўнікі пакідаюць пытанні забеспячэння бяспекі на рабочых месцах без адпаведнай ўвагі.

У 2012 годзе адбылося 10 няшчасных выпадкаў, 7 з якіх – з цяжкім зыходам. Асноўнымі прычынамі ўсіх выпадкаў траўматызму сталі невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі ўстаноў службовых абавязкаў па ахове працы, парушэнне самімі пацярпелымі дзеючых правіл, а таксама знаходжанне на рабочым месцы ў нецвярозым стане.

Генадзь ТРАСКЕВІЧ,

галоўны дзяржаўны інспектар працы

Маладзечанскай міжраённай інспекцыі працы.

 



Добавить комментарий