ТРАДЫЦЫІ ПРАЦЯГВАЮЦЬ І РАЗВІВАЮЦЬ

Культура

Хочацца звярнуць увагу чытачоў на рэспубліканскую выставу “Калядныя ўзоры”.

Яе штогод ладзяць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці ў выставачнай зале Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Больш чым 100 аўтараў прадставілі тут свае творы.

Прыемна было пабачыць работы івянецкіх майстроў. Алег Раманоўскі прадставіў кампазіцыю на міфалагічную тэму “Багіня Жыва”. Ганчарны посуд Алега Капусты аздоблены традыцыйнай івянецкай фляндроўкай.

Дэманстрацыя на такой прэстыжнай выставе вырабаў нашых землякоў выклікае пачуццё гонару за Івянец і яго таленавітых людзей.

Яна АДАМОВІЧ,

старшы навуковы супрацоўнік

ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”.

 



Добавить комментарий