ВІРУС ГІГІЕНА ПАПЯРЭДЗІЦЬ

Общество

Вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) – захворванні, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам і выклікаюцца вірусамі (адэнавірусы, вірусы грыпу, парагрыпу, рэспіраторна-сентыцыяльныя вірусы і інш.) і бактэрыямі (стрэптакокі, стафілакокі, пнеўмакокі і г. д.).

У асноўным, узбуджальнікі ВРІ перадаюцца ад чалавека да чалавека праз кашаль ці чханне хворага. Дастаткова знаходзіцца на адлегласці метра ад хворага, каб захварэць самому з высокай доляй верагоднасці. Вірусы могуць трапіць у арганізм таксама і праз рукі пры судакрананні з інфіцыраванай паверхняй. Распаўсюджванне ўзбуджальнікаў інфекцыі, такім чынам, можна папярэдзіць з дапамогай захавання асабістай гігіены.

Каб нежаданая хвароба не агарнула, пазбягайце блізкага кантакту з людзьмі, якія падаюцца вам нездаровымі. Скараціце па максімуму час, які праводзіце ў месцах масавага знаходжання людзей. Старайцеся не дакранацца да носа і рота, часцей мыйце рукі з мылам. Павялічце прыток свежага паветра ў жылыя памяшканні, часцей адчыняйце вокны. Пры кантакце з хворым карыстайцеся засцерагальнымі маскамі. Не заразіцца дапамогуць таксама здаровы лад жыцця, рацыянальнае харчаванне, паўнацэнны сон, фізічная актыўнасць.

Таму ж, каго хвароба ўсё ж-такі напаткала, варта заставацца дома і выкарыстоўваць рэкамендацыі ўрача. Адпачывайце, шмат піце, закрывайце рот і нос пры кашлі і чханні. Мыйце рукі адразу пася кантакту з выдзяленнямі з дыхальных шляхоў і старайцеся не набліжацца бліжэй за метр да здаровых людзей. Насіце засцерагальную маску.

Вольга СЯЛІЦКАЯ,

урач-эпідэміёлаг райЦГЭ.

 



Добавить комментарий