Общество

Бібліятэка, якая размешчана ў Доме польскім у Івянцы, у сваім родзе ўнікальная ў мястэчку. Бо ўся літаратура тут толькі на мове нашай краіны-суседкі.

У фондах названай культурна-асветніцкай установы нямала вучэбных дапаможнікаў, якімі з ахвотай карыстаюцца дзеці, што вывучаюць польскую мову. Цікавасць дарослыя чытачы, школьнікі праяўляюць і да гістарычнай літаратуры, розных даведнікаў, фатаграфічных альбомаў і рэпрадукцый. Абслугоўвае наведвальнікаў Аксана Збышэкаўна ДАШКО. Яе асноўнае месца – бухгалтарскі кабінет. Але з мэтай эканоміі фінансавых сродкаў на ўтрыманне Дома польскага, Аксана Збышэкаўна па сумяшчэнні працуе і ў бібліятэцы. Польскую мову і культуру краіны-суседкі ведае добра. Яе кампетэнтныя парады – дакладны навігатар наведвальнікам бібліятэкі ў пошуку патрэбнай кнігі.

Тэкст і фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий