ЭКАНОМІКА ДЫКТУЕ: ТРЭБА ЎЛІЧЫЦЬ УРОКІ МІНУЛАГА ГОДА

Общество

На чарговым пасяджэнні райвыканкама  абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2012 год. З дакладам выступіў намеснік старшыні, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама А. В. Бразоўскі. Начальнік фінансавага аддзела Л. С. Дубоўская праінфармавала пра выкананне бюджэту раёна за 2012 год.

Летась арганізацыі раёна ў фактычных цэнах выпусцілі прамысловай прадукцыі на 212,2 мільярда рублёў. Тэмп росту ў фактычных цэнах склаў 150,8 працэнта. Здабыткі аграрнага сектара такія: валавой прадукцыі атрымана на 274,8 мільярда рублёў.  На жаль, зніжаны тэмп росту вытворчасці, рэнтабельнасць продажу на КУП “Сівіца”, ДУ “Сакаўшчына-Агра”. Не справіліся з даведзеным тэмпам росту валавой прадукцыі ў ААТ “Суднікаўскі”, “Пугачы”, “Агра-Доры”, “Агра-Вішнеўскі”.

Гучала крытыка і ў адрас  УП “Івянецкая птушкафабрыка”. Тут не выканана заданне рэнтабельнасці продажу.

Прагнозны паказчык тэмпу росту тавараабароту ў мінулым годзе склаў 131,6 працэнта пры заданні 105,0 працэнтаў. Няблага ішлі справы і ў будаўніцтве: уведзена ў эксплуатацыю 22,6 тысячы квадратных метраў жылля. А вось па інвестыцыях у асноўны капітал у цэлым па раёне на камунальных прадпрыемствах і гаспадарчых аб’ектах мы адстаём. Гэты паказчык забяспечаны толькі на 95,2 працэнта. Не выканана заданне і па тэмпах экспарту тавараў.

Істотна знізілі экспарт АТАА “ІрыёнВуд”, райспажыўтаварыства, Івянецкі завод мастацкай керамікі. 15 прадпрыемстваў і арганізацый не выйшлі на прагнозны паказчык па інвестыцыях у асноўны капітал.

У рашэнні райвыканкама для эфектыўнага паляпшэння эканомікі ў ліку іншых крокаў вызначаны і такія: павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі, актыўная маркетынгавая палітыка, пашырэнне тавараправоднай сеткі.

Наш кар.

 



Добавить комментарий