У ГОСЦІ ДА ПАЖАРНЫХ

Общество

Цікавай і запамінальнай для вучняў сёмых класаў Івянецкай СШ стала экскурсія на ПАВП № 16 г. п. Івянец.

Супрацоўнікі паста расказалі сямікласнікам аб асаблівасцях прафесіі выратавальніка-пажарнага, паказалі тэхніку, якая знаходзіцца на ўзбраенні. Вучні атрымалі магчымасць сфатаграфавацца ў баявым абмундзіраванні пажарных каля аўтацыстэрны.

Для старшакласнікаў вучні нашага класа падрыхтавалі вусны часопіс «Прафесія – выратавальнік». На мерапрыемства ў школу мы запрасілі супрацоўнікаў РАНС, для якіх барацьба з агнём і выратаванне людзей сталі справай усяго жыцця. Гэта начальнік каравула ПАВЧ № 1 райцэнтра Віктар Казіміравіч Чуйко і вадзіцель ПАВП № 16 Івянца Васілій Генадзьевіч Матвееў. Мы зазірнулі ў гісторыю стварэння выратавальнай службы, расказалі, што ў Івянцы пажарная ахова ўзнікла ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя.

Школьнікі актыўна ўдзельнічалі і ў конкурсах, віктарынах. Пасля слова трымалі госці мерапрыемства – выратавальнікі. Яны распавялі аб спецыфіцы сваёй прафесіі, аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць выратавальнік. Сустрэча, акрамя інфармацыйнага, мела і вялікае прафарыентацыйнае значэнне.

Паліна СТАНКЕВІЧ, Ганна БАЛБАЧАН,

вучаніцы 10 «А» класа Івянецкай СШ.

 



Добавить комментарий