Официально

Калектыў цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ «Беларусбанк» № 605 у горадзе Валожыне прызнаны пераможцам працоўнага спаборніцтва сярод устаноў банка па Мінскай вобласці за 2012 год адразу ў двух намінацыях.

Дзейнасць філіялаў і цэнтраў банкаўскіх паслуг ацэньвалася прафесіяналамі-эканамістамі па 19 паказчыках, якія характарызуюць эфектыўнасць работы і тэмпы развіцця.

Сярод 23-х удзельнікаў спаборніцтва калектыў валожынскага ЦБП прызнаны лепшым. Пераможцам у намінацыі «Лепшы ў развіцці карпаратыўнага бізнэсу» стаў – аддзел карпаратыўнага бізнесу, які ўзначальвае Сяргей Дубоўскі. У аддзеле працуюць і маладыя, і вопытныя супрацоўнікі. У апошні дзень студзеня галоўны спецыяліст аддзела Яніна Сухоцкая адзначыла 30 гадоў з пачатку сваёй працы ў банку.

Фота Андрэя ЗАХАРАНКІ.

 



Добавить комментарий