САМАВОЛЬНА – ЗНАЧЫЦЬ, СУПРАЦЬ ЗАКОНУ

Закон и порядок

На тэрыторыі Валожынскага раёна летась работнікамі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выяўлена 67 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы.

Больш за ўсё парушэнняў у правілах вядзення паляўнічай гаспадаркі – 37, а таксама ў лесакарыстанні – 15. Неналежна ахоўваецца і фонд запасу рыбалоўных угоддзяў.

Узрасла колькасць незаконна здабытага мяса дзічыны з 83 кілаграмаў да 1700.

Не забыты абуральны выпадак, калі летась падчас паляўнічага тура з грамадзянінам Расіі пры садзейнічанні работнікаў Валожынскай лесапаляўнічай гаспадаркі былі незаконна адстрэлены тры дарослыя самцы зубра еўрапейскага агульнай вагой каля 1500 кілаграмаў.

Павялічылася колькасць незаконна ссечанай драўніны – з 94 м куб. у 2011 годзе да 105 м куб. летась. Валожынскія лясы забруджваюцца бытавымі і вытворчымі адходамі. З улікам таго, што такія парушэнні маюць добра заканспіраваны характар, супрацоўнікі міжрайінспекцыі засяродзілі ўвагу на дакументальнай праверцы дзейнасці лесакарыстальнікаў. Толькі па выніках рэйдавых мерапрыемстваў на тэрыторыі Валожынскага лясгаса колькасць незаконна ссечанай драўніны павялічылася больш чым у два разы.

Летась на браканьераў было накладзена штрафаў на суму 1122 мільёны рублёў, а сума, прад’яўленая да кампенсавання шкоды, склала 63,9 мільёна.

Грамадзян, неабыякавых да праблем жывёльнага і расліннага свету, просім паведамляць аб правапарушэннях прыродаахоўнага заканадаўства на “гарачую лінію”, якая працуе кругласутачна:

 

Нумары тэлефонаў “гарачай лініі”:

Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

8(017) 39-000-00

Мінская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету

8(017) 331-54-09

Стаўбцоўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету

8(01717) 5-10-27

 



Добавить комментарий