Міграцыйныя працэсы

Общество

Па дадзеных аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Валожынскага аддзела ўнутраных спраў па стане на 14.01.2013 года ў раёне афіцыйна пастаянна пражывала 461 замежны грамадзянін і 79 чалавек без грамадзянства.

На працягу 2012 года зарэгістравана на часовае знаходжанне 328 іншаземцаў. За гэты час замежным грамадзянам выдадзена 59 дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, 53 дазволы на часовае пражыванне. 8 замежнікам аналагічныя дазволы былі ануляваны. На пастаяннае жыхарства за мяжу выехала 11 грамадзян Беларусі. За адзінаццаць месяцаў 2012 года ў раён прыбыло 766 чалавек, пакінула ж яго межы – 1049. Міграцыйны прырост склаў мінус 283 чалавекі.

 



Добавить комментарий