ТРЫ ДЫПЛОМЫ І ВОДЗЫЎ

Общество

Тры дыпломы і Пахвальны водзыў прывезлі вучні раёна з трэцяга абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Сёлета пераможцамі сталі гімназісты. Дыплом I ступені па геаграфіі атрымаў вучань 11 «Б» класа Аляксей Жалняровіч (настаўнік С. В. Федарака), дыплом III ступені па рускай мове і літаратуры – вучаніца 10 «А» класа Кацярына Яблонская (настаўнік Т. І. Саевіч), дыплом II ступені па працоўным навучанні – вучань 9 «В» класа Аляксандр Бітэль (настаўнік А. А. Кербедзь). Яшчэ адзін выхаванец гэтага настаўніка дзевяцікласнік Ігар Арлоўскі удастоены Пахвальнага водзыву па працоўным навучанні.

Усяго ад нашага раёна ў абласным этапе алімпіяды прынялі ўдзел 14 школьнікаў. Яны змагаліся за прызавыя месцы па сямі вучэбных дысцыплінах: рускай, беларускай і англійскай мовах, геаграфіі, матэматыцы, гісторыі і працоўным навучанні.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий