Дарога памылак не даруе

Закон и порядок

Традыцыйна ў апошнюю пятніцу месяца ДАІ праводзіць Дзень бяспекі дарожнага руху.

У мінулым годзе на дарогах раёна адбылося 35 ДТЗ, у якіх загінула 9 чалавек, 38 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Самымі распаўсюджанымі былі сустрэчныя сутыкненні і наезды на пешаходаў. Асноўнымі прычынамі аварый часцей за ўсё былі перавышэнне дазволенай хуткасці руху, парушэнні правіл праезду пешаходных пераходаў, кіраванне транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане, выезд на паласу сустрэчнага руху і парушэнне правіл манеўравання.

Большасць здарэнняў адбылася з-за няправільнай ацэнкі вадзіцелямі дарожнай абстаноўкі і адпаведна памылковых дзеянняў падчас узнікнення небяспечнай сітуацыі.

Некалькі слоў пра ДТЗ, якое адбылося напрыканцы студзеня на вуліцы Партызанскай Валожына. Трыццаціпяцігадовы жыхар Мінска, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля «КІА», пад’язджаючы да нерэгулюемага пешаходнага перахода, няправільна выбраў хуткасць руху. Ён не ўлічыў дарожныя і метэаралагічныя ўмовы і ў выніку не змог спыніць аўтамабіль, калі на «зебру» выйшаў пешаход. Вынікам стаў наезд на чалавека, які з месца здарэння быў дастаўлены ў бальніцу.

Менавіта з-за неабдуманых і неапраўданых паводзін удзельнікаў дарожнага руху, ліхацтва, няўважлівасці вадзіцеляў, рэзкіх манеўраў і непавагі да іншых удзельнікаў руху адбываецца абсалютная большасць аварый.

Пазбегнуць аварый будзе магчыма толькі тады, калі самі вадзіцелі, пасажыры і пешаходы стануць няўхільна прытрымлівацца патрабаванняў Правіл дарожнага руху.

Андрэй ЖУДРЫК,

старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.

 



Добавить комментарий