Общество

4 лютага споўнілася 205 гадоў з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратуры і драматургіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

У гісторыі беларускай нацыянальнай культуры яму належыць выключнае месца, а свае знакамітыя творы ён напісаў на Валожыншчыне.

Нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч 4 лютага 1808 года ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета Магілёўскай губерні ў шляхецкай сям’і. У 1840 годзе ён набыў фальварак Люцінка каля Івянца, які і стаў для яго апошнім месцам жыхарства. Тады і пачалася сур’ёзная літаратурная праца Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Ён актыўна займаўся і асветніцкай працай – арганізоўваў беларускія школы, збіраў фальклор, запісваў гутарковую мову. У яго ў хаце збіралася мінская інтэлігенцыя. Асаблівай увагі заслугоўвае тэатральная дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Ён стварыў першы беларускі тэатральны калектыў.

Памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у 1884 годзе.

 



Добавить комментарий